Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр беларускі выдавец і пісьменьнік Віктар Хурсік


Віктар Хурсік
Віктар Хурсік

Беларускі выдавец Віктар Хурсік памёр сёньня пасьля працяглай хваробы

Пра гэта яго сям’я паведаміла на ягонай старонцы ў Фэйсбуку.

«Сёньня пасьля працяглай хваробы перастала біцца сэрца дарагога, блізкага нам чалавека, мужа, бацькі, дзядулі. Пайшоў з жыцьця Віктар Хурсік. Хай у сэрцах тых, хто яго ведаў, назаўсёды застанецца яго сьветлая справа як кнігавыдаўца і грамадзкага дзеяча, яго непахісны аптымізм і вера ў лепшае. Для нас ён заўсёды будзе лепшым дарадцам і любімым чалавекам», — гаворыцца ў паведамленьні.

Віктар Хурсік нарадзіўся ў 1953 годзе на чыгуначнай станцыі Ўборак Асіповіцкага раёну.

Аўтар дакумэнтальных кніг «Магдалена Радзівіл. Белы лебедзь у промнях славы», «Трагедыя белай гвардыі» (пра час Кастуся Каліноўскага), «Кроў і попел Дражна».

З 2009 году быў прыватным выдаўцом. Выдаў каля 350 кніг, у тым ліку — гісторыка Яўгена Анішчанкі, пісьменьніцы Лідзіі Арабей, паэта і перакладчыка Івана Бурсава, перакладчыка Андрэя Каляды, паэтаў Уладзімера Някляева, Сяргея Панізьніка, пісьменьніка і краязнаўцы Аляксандра Карлюкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG