У распараджэньні выданьня апынуліся дакумэнты, паводле якіх алігарх перапісаў на сваіх дзяцей, малодшаму зь якіх — 9 гадоў, нерухомасьць, парк супэр'яхт, верталёты і прыватныя самалёты.
Журналісты The Guardian адзначаюць, што названыя дакумэнты былі атрыманыя шляхам узлому афшорнага пастаўшчыка паслуг MeritServus, які базуецца на Кіпры і больш за 20 гадоў кіраваў фінансавымі актывамі Абрамовіча.
Згодна з дакумэнтамі, да лютага 2022 году Абрамовіч быў адзіным бенэфіцыярам як мінімум 10 трастаў на Кіпры і востраве Джэрзі (юрысдыкцыя Вялікай Брытаніі). Але 4 лютага бенэфіцыярамі гэтых трастаў былі прызначаныя сямёра дзяцей Абрамовіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада пачынае канфіскацыю актываў алігархаў Расеі з АбрамовічаСярод актываў, уладальнікамі якіх сталі дзеці алігарха, значыцца, паводле зьвестак выданьня, супэр'яхта Eclipse зь дзевяцьцю палубамі і дзьвюма верталётнымі пляцоўкамі. 163-мэтровае судна, якое доўгі час належала Абрамовічу, у канчатковым выніку належыць Europa Trust. Дакумэнты паказваюць, што Абрамовіч быў выключаны зь ліку бенэфіцыяраў Europa Trust і заменены яго дзецьмі. Згодна з дакумэнтамі, у канцы 2021 году кампаніі, якія яна кантралявала, валодалі актывамі на суму $2,6 млрд.
The Guardian прыводзіць яшчэ адзін прыклад пераразьмеркаваньня актываў Абрамовіча на карысьць спадчыньнікаў. Так, пасьля рэарганізацыі правы алігарха на разьмеркаваньне актываў Trust A Corp былі зьменшаныя да 49%, а яго дзеці былі прызначаныя бенэфіцыярамі і атрымалі права на 51% актываў кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абрамовіч прадаў футбольны клюб «Чэлсі» за пяць мільярдаў эўраТакая ж зьмена была ўжытая прынамсі да сямі з 10 траставых кампаніяў.
У адпаведнасьці з заканадаўствам ЗША, калі падсанкцыйная асоба наўпрост ці ўскосна валодае 50% ці больш акцый кампаніі, яе актывы могуць быць замарожаныя. Правілы Вялікай Брытаніі і ЭЗ аналягічныя, але дазваляюць замарожваць актывы, калі асоба валодае менш як 50% кампаніі, але ажыцьцяўляе прамы ці ўскосны кантроль над ёй.
The Guardian адзначае, што рэарганізацыя траставых кампаній можа ўскладніць намаганьні па захаваньні санкцый супраць алігарха і патэнцыйна сарваць спробы замарозіць актывы, якія яму належалі. Журналісты падкрэсьліваюць, што ў дачыненьні да Абрамовіча санкцыі ўвялі толькі Эўразьвяз і Вялікая Брытанія, а ў санкцыйным сьпісе ЗША ён ня значыцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: з пачатку вайны найбагацейшыя расейцы страцілі звыш $93 млрд