У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі. Кожны дзень людзей затрымліваюць і арыштоўваюць у палітычна матываваных справах.
ГУБАЗіК затрымаў сьвятара Дзяніса Карасьцялёва пастля малітвы за абаронцаў Украіны
Праваабарончы цэнтар «Вясна» з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляе пра затрыманьне сьвятара, які ў менскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасьць» «маліўся за воінаў і абаронцаў Украіны».
Як пішуць сілавікі, сьвятар нібыта «мае нацыяналістычныя тату, распаўсюджвае бчб-сымболіку і адпаведныя ідэі, а таксама гуляе ў кампутарныя гульні пад дзіўным нікам».
У тэлеграм-канале сілавікоў таксама паведамляецца, што на сьвятара «данесла» праўладная актывістка з Горадні Вольга Бондарава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля 110 дзён за кратамі вызвалілі пад падпіску сьвятара Ўладзіслава БагамольнікаваЗатрымалі акцёра Андрэя Трызубава
Раніцай 4 студзеня затрымалі актора тэатральна-музычнага калектыву «Гузікі» Андрэя Трызубава.
Прычына затрыманьня і месцазнаходжаньне Трызубава невядомыя, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 студзеня: Менчуку, якога ўтрымлівалі на «сутках» амаль 3 месяцы, прысудзілі 2 гады калёніі