«Камісія па абароне дадзеных прыняла рашэньне аштрафаваць Meta Ireland на 210 млн эўра (за парушэньне агульнага рэглямэнту абароны пэрсанальных дадзеных у Facebook) і на 180 (за парушэньні ў Instagram)», — заявіў прадстаўнік камісіі.
Апроч аплаты штрафу, Meta павінна зьмяніць свае правілы абыходжаньня з асабістымі дадзенымі падпісантаў на працягу трох месяцаў, гаворыцца ў заяве DPC.
Па ацэнках DPC — вядучай кампаніі ў галіне абароны асабістых дадзеных у Эўропе, — Meta залішне свабодна распараджаецца асабістай інфармацыяй падпісантаў і выкарыстоўвае ў рэклямных мэтах дадзеныя, якія павінны быць канфідэнцыйнымі паводле прынятых у ЭЗ законаў — канкрэтна, паводле закону аб абароне пэрсанальных дадзеных, агульнаму для усяго Эўразьвязу (GDPR). Кампанія мусіць будзе зьмяніць сваю палітыку ў галіне пэрсаналізаванай рэклямы ў сацсетках, якую DPC лічыць занадта дакучлівай і парушаючай правы карыстальнікаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе DPC.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Facebook атрымаў доступ да выдаленых карыстальніцкіх дадзеных, кажа звольнены супрацоўнік кампанііСкаргі карыстальнікаў на палітыку Meta паступалі з 2018 году. Раней у Эўропе кампанію Meta і прыналежныя ёй Facebook і Instagram ужо неаднойчы штрафавалі за занадта вольнае па эўрапейскіх законах абыходжаньне з асабістымі дадзенымі падпісантаў, у тым ліку дзяцей, парушэнне дамоўленасьцяў аб выкарыстаньні файлаў cookie і адсочваньне пераваг падпісантаў для паказу ім рэклямы.
Кампанія Meta была зарэгістраваная ў ЗША ў 2021 годзе. Яе гендырэктар — праграміст і бізнэсоўца Марк Цукербэрг, стваральнік сацыяльнай сеткі Facebook. Апроч Facebook, Meta належаць сацыяльныя сеткі і мэсэнджэры Instagram, WhatsApp і Oculus. Карыстальнікі гэтых сацсетак ёсьць ва ўсіх краінах сьвету. Аднак заканадаўства ЭЗ аб лічбавых правах і абароне пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў зьяўляецца больш складаным і жорсткім, чым амэрыканскае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладальнік Facebook і Instagram скароціць 11 тысяч супрацоўнікаў