У Беларусі ўвялі абавязковы мэдагляд. На гэта работнікам даецца адзін дадатковы выходны дзень

Ілюстрацыйнае фота

Мэдагляд будуць праводзіць, нават калі чалавек ня мае скаргаў на здароўе.

У Беларусі з 1 студзеня мэдагляд зрабілі абавязковым, паведамілі на тэлеканале «​Беларусь-1». Нават калі няма скаргаў на здароўе.

Раней стала вядома, што мэдагляд абавязалі праходзіць і дзяржаўных чыноўнікаў. Але Лукашэнкі ў сьпісе няма.

У Міністэрстве аховы здароўя сьцьвярджаюць, што такія меры накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцьця, ранняе выяўленне фактараў рызыкі і прадухіленьне цяжкіх захворваньняў.

Займацца мэдаглядамі будуць дактары па месцы жыхарства. Праходзіць іх мусяць усе: ад дзяцей да людзей сталага ўзросту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка абавязаў праходзіць мэдагляд усіх вышэйшых чыноўнікаў Беларусі, акрамя сябе

Згодна з інструкцыяй, на праходжаньне мэдабсьледаваньня даецца адзін дадатковы выходны дзень. Лекары будуць выдаваць заключэньне аб тым, што пацыент прайшоў дыспансэрызацыю і знаходзіўся ў гэты дзень у паліклініцы.

Каб ахапіць максымальную колькасьць сельскага насельніцтва, плянуюцца выязныя формы работы, а таксама выкарыстаньне мабільных мэдыцынскіх комплексаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятыва «Белыя халаты»: Мы ідзём да гуманітарнай катастрофы ў сыстэме аховы здароўя