Лукіскую турму ў цэнтры Вільні закрылі амаль два гады таму і перадалі ў арэнду прыватнай кампаніі. Цяпер там «зона мастацтва і музэю», каток і месца для адпачынку.
Дырэктар новай прасторы «Лукіская турма 2.0» Повілас Ажэліс лічыць, што трансфармацыя месцаў — вельмі важная рэч, і што зь цягам часу і Беларусі ня будзе патрэбна так шмат турмаў.
«Вы не павінны нішчыць і руйнаваць гэтыя будынкі. Вы павінны зьмяніць настрой гэтага месца, і яно таксама будзе сымбалем, сымбалем таго, як цяпер можна пераадолець мінулае і перайсьці на іншы ўзровень».
Журналіст Свабоды, былі палітвязень Алег Грузьдзіловіч наведаў музэй і крэатыўную прастору ў Лукіскай турме, параўнаў гэтае месца зь менскай турмой на вуліцы Валадарскага. Алег кажа, што беларускае грамадзтва найперш павінна ўсё перажыць, а потым і ў беларускіх турмах можна будзе ствараць музэі і прасторы для адпачынку, але музэй тут — галоўнае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад рэпрэсій да амністый. Калі дэспатычныя рэжымы перастаюць помсьціць пераможаным ворагам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турма ў Літве: дом з кухняй і тэлевізарам, відэасувязь са сваякамі, школа і крама як бонус