Неўзабаве міліцыя затрымала злачынцу.
У Гомлі па гарачых сьлядах затрымалі мужчыну, які пад пагрозай нажа забраў аўтамабіль таксі, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Здарэньне адбылося ўвечары 2 студзеня. У міліцыю зьвярнуўся 24-гадовы таксоўшчык. Ён паведаміў, што падчас высадкі пасажыра на вуліцы Старачарнігаўскай да яго падышоў мужчына і пад пагрозай нажа завалодаў аўтамабілем.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі меркаванага злачынцу па месцы жыхарства ягонай маці. Ім аказаўся 38-гадовы гамяльчук. Высьветлілася, што мужчына пасьпеў на скрадзенай таксоўцы трапіць у ДТЗ і ўцёк зь месца здарэньня.
Сьледчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж аўтамабіля з пагрозай ужываньня гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Начальнік калёніі сказаў: «Мне чалавека прасьцей сьпісаць, чым прасьціну». Як палітвязьні ўжываюцца ў калёніях з крымінальнікамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фірму таксі, якой валодаў палітвязень Аўтуховіч, ліквідуюць праз суд