«Харкаўскія сьледчыя задакумэнтавалі дзейнасьць 25 катоўняў на вызваленых тэрыторыях. Катаваньні электрычным токам, паламаныя пальцы, нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня — вось што прынёс „руский мир“ у нашы мірныя вёскі і гарады. Усяго з 7 верасьня на дэакупаваных тэрыторыях Харкаўскай вобласьці выяўлена 920 целаў грамадзян, у тым ліку 25 дзяцей. Папярэдне апазнаныя 656 загінулых», — напісаў ён у Facebook.
Паводле яго, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня расейскія абстрэлы Харкаўскай вобласьці не спыняліся, у выніку чаго загінулі 1699 мірных жыхароў, у тым ліку 74 дзіцяці.
«Войска расейскіх варвараў, забойцаў і гвалтаўнікоў рабіла ўсё, каб разбурыць нашы гарады. З 24 лютага абстрэлы Харкаўскай вобласьці з боку Расейскай Фэдэрацыі не спыняюцца ні на адзін дзень. Усяго на 1 студзеня 2023 году ў Харкаўскай вобласьці загінулі 1699 мірных жыхароў, у тым ліку 74 дзіцяці, паранена 2596 мірных жыхароў», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дэакупаваных тэрыторыях Украіны зафіксавалі 54 «катоўняў» і больш за 5 тысяч ахвяраў катаваньняў і гвалту з боку расейцаўУладзімір Цімошка дадаў, што ў Харкаўскай вобласьці з прычыны расейскіх абстрэлаў разбураныя і пашкоджаныя 9617 будынкаў, зь іх 1428 — у Харкаве.
- У верасьні 2022 году ў выніку наступу ўкраінскія войскі вызвалілі большую частку тэрыторыі Харкаўскай вобласьці. Расейскі бок назваў сваё адступленьне «перагрупоўкай».
- Але на 1 лістапада, паводле ўладаў, 29 населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці ўсё яшчэ заставаліся пад расейскай акупацыяй.