Абсалютны рэкорд студзеня перавышаны на 4,5 градуса.
Тэмпэратурныя рэкорды першага студзеньскага дня абноўлены на ўсіх мэтэастанцыях краіны, абсалютны рэкорд студзеня перавышаны на 4,5 градуса, сьведчыць праведзены BPN параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамета.
- Абсалютны рэкорд студзеня склаў 16,4 градуса цяпла ў Высокім супраць 11,9 градуса там жа 22 студзеня 1993 году.
- Рэкорды студзеня пабітыя на 24 з 48 мэтэастанцыях (у тым ліку ў Берасьці і Горадні), паўтораны — на двух.
- Абсалютныя максымумы для 1 студзеня абнаўляюцца трэці год запар. У першы дзень 2021 года паветра прагрэлася да 7,2 градуса (у Брагіне), 2022 года — да 7,6 градуса (у Берасьці).
- Розьніца паміж новымі і папярэднімі лякальнымі максымумамі для 1 студзеня склала ад 1,3 градуса ў Горках (5,8 супраць 4,5) да 8,9 градуса ў Высокім (16,4 супраць 7,5).
- Самы стары рэкорд пабіты ў Горках — ён пратрымаўся 97 гадоў.
- Новы максымум у Менску для 1 студзеня — 9,8 градуса (было 5,9 у 1984 годзе), Берасьці — 15,9 (7,6 у 2022-м), Віцебску — 8,7 (4,4 у 2007- м), Гомлі — 9,5 (6,5 у 2021-м), Горадні — 15,2 (6,7 у 2018-м), Магілёве — 8,3 (5,3 у 1984-м).