У Беларусі зьмяніўся парадак падачы электронных зваротаў, з пачатку 2023 года электронны зварот можна падаць толькі з выкарыстаньнем дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сыстэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
У адрозьненьне ад часоў, калі заяўнік рэгістраваўся на асобных інтэрнэт-рэсурсах дзяржаўных структур, цяпер яму даецца адзіны інтэрфэйс для афармленьня электроннага звароту і падачы яго ў любую арганізацыю, падключаную да сыстэмы ўліку і апрацоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі вам прыслалі «ліст шчасьця». 11 пытаньняў і адказаў пра «падатак на дармаедаў»У паведамленьні гаворыцца, што ў беларусаў ня будуць браць згоду на тое, каб перадаць даныя аб іхных зваротах вышэйшым арганізацыям, іншым дзяржорганам, калі гэта спатрэбіцца для іх разгляду.
Як растлумачылі ў Мінінфармацыі БелТА, карыстальніку трэба абавязкова пацьвердзіць рэгістрацыю праз мабільны тэлефон, уліковы запіс нацыянальнай паштовай электроннай сыстэмы (можна атрымаць у любым аддзяленьні пошты) або сэртыфікат адкрытага ключа, ID-карты (пры іх наяўнасьці). Для юрыдычных асоб выбар меншы — толькі сэртыфікат адкрытага ключа або ID-карта кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты.
Да гэтага пры падачы электроннага пытаньня трэба было пісаць свае асабістыя звесткі — прозьвішча, імя, імя па бацьку, адрас, часам і месцы працы, кантактны тэлефон.