Судовы працэс ад самага пачатку будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Судзьдзя — Валянціна Зянькевіч, піша Вясна.
Цяпер пад вартай утрымліваюць галоўную рэдактарку Марына Золатава і былая генэральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Раней Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы зьмянілі меру стрыманьня.
У залежнасьці ад ролі кожнай, іх вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 243 (Ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў), арт. 130 (распальваньне варожасьці), арт. 361 (Заклікі да санкцый, іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспубліцы Беларусь) і арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: прызначылі суд над Юрыем КасьцюкомПракуратура раней адзначала, што Чэкіна таксама арганізавала, а Золатава, будучы галоўным рэдактарам, нароўні зь іншымі асобамі, у тым ліку Лойкай і Талкачовай, мела непасрэднае дачыненьне да апублікаваньня ў 2020–2021 гадах на рэсурсе Tut.by і зьвязаных зь ім акаўнтах у сацыяльных сетках інфармацыйных матэрыялаў, якія зьмяшчалі ў тым ліку:
- загадзя пазытыўную ацэнку дзеяньняў апанэнтаў улады;
- сьвядома нэгатыўнае адлюстраваньне рашэньняў службовых асобаў, іншых грамадзян, якія выступалі за захаваньне дзейнага канстытуцыйнага ладу;
- прыхаваную каардынацыю пратэставай актыўнасьці ў грамадзтве;
- зьвесткі, накіраваныя на дэстабілізацыю сытуацыі ў краіне і прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі.