За апошнія 13 гадзін у Беларусь на аэрадром у Мачулішчах прыляцелі шэсьць вайскова-транспартных самалётаў Іл-76МД Вайскова-касьмічных сіл РФ.
Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», падаючы нумары бартоў.
Канал ня мае інфармацыі пра груз, які прывезьлі самалёты. Адзначае толькі, што калі імі дастаўлялі вайскоўцаў, то сама больш 1470 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мая краіна не нападала нікуды», «Гонар быць вэтэранам», «Грошы патрэбны». Расейскія салдаты расказваюць, навошта яны ваююць ва Ўкраіне