Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да Рамана Пратасевіча, Сьцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка, паведамляе прэс-служба ведамства.
Пры накіраваньні крымінальнай справы ў суд пракуратура ў інтарэсах дзяржавы заявіла пазоў да абвінавачаных аб пакрыцьці маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 млн рублёў.
У дачыненьні да Пуцілы і Рудзіка, якіх судзяць завочна, завочна абрана мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту. Пратасевіч, які «выканаў умовы заключанага зь ім дасудовага пагадненьня аб супрацоўніцтве ў поўным аб’ёме», застаецца пад хатнім арыштам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт пачаў спэцыяльнае вядзеньне справаў супраць кіраўнікоў NEXTA Пуцілы і Рудзіка, КДБ — супраць Пракоп’еваУсім траім абвінавачаным інкрымінаваныя:
- распальваньне сацыяльнай варожасьці і розьні (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);
- арганізацыя масавых беспарадкаў, навучаньне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 3 арт. 293 КК Беларусі);
- арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаюцца зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, навучаньне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў іх (ч.1 і ч. 2 арт. 342 КК Беларусі);
- публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);
- стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім (ч. 1 арт.361-1 КК Беларусі);
- паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368 КК Беларусі);
Акрамя таго, Пуцілу і Рудзіка абвінавачваюць у:
- змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);
- фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 2 арт.361-2 КК Беларусі);
- дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК Беларусі).
Сьцяпану Пуцілу таксама інкрымінаваная арганізацыя дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 290-5 КК Беларусі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфармацыя пра выцек зь Nexta можа быць праўдзівай, пытаньне ў яе размаху, — экс-суаўтар каналу Рудзік ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура накіравала ў суд справу супраць Ціханоўскай, Латушкі, Кавальковай, Дылеўскага і Мароз