Адзін зь першых і найбольш вядомых панк-гуртоў у сьвеце, Sex Pistols, неаднаразова выходзіў на сцэну ў вопратцы яе аўтарства.
Вівʼен Уэствуд (дзявочае прозьвішча — Суайр) нарадзілася ў вёсцы на паўночным захадзе Англіі, у 17 гадоў яна разам з сямʼёй пераехала ў Лёндан, дзе адвучылася ў школе мастацтва. У сярэдзіне 1960-х Уэствуд пазнаёмілася з Малькальмам Макларэнам, адным са стваральнікаў і мэнэджэраў Sex Pistols. Зь ім у 1971-м годзе яна адкрыла краму нефармальнай вопраткі Let It Rock, якая стала культавай у Брытаніі. У 1981-м годзе Уэствуд стварыла ўласны брэнд адзеньня Vivienne Westwood.
У пачатку нулявых яна стала займацца палітычным актывізмам. Уэствуд неаднаразова ладзіла рэзанансныя вулічныя акцыі і пэрформансы. Так, у 2015-м годзе яна падʼехала да дома брытанскага прэмʼер-міністра Дэвіда Кэмерана на танку, пратэстуючы супраць здабычы сланцавай нафты, а ў 2020-м годзе замкнула сябе ў мэталічнай клетцы перад будынкам крымінальнага суда ў Лёндане, падтрымаўшы такім чынам заснавальніка WikiLeaks. Асанжа.
У 2006-м годзе каралева Вялікабрытаніі Лізавета II прысвоіла Ўэствуд тытул Дамы-камандора Ордэна Брытанскай Імпэрыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр легендарны бразыльскі футбаліст Пэле