На гэтым тыдні гэта ўжо другі выпадак сьмерці мігранта на беларуска-польскай мяжы.
«Памежнікі заставы „Галынка“ знайшлі паблізу мяжы цела грамадзяніна Тога... Мяжа на гэтым участку праходзіць праз раку Сьвіслач і не мае інжынэрных загарод», — гаворыцца ў паведамленьні Памежнага камітэту Беларусі.
За апошні месяц беларускія памежнікі знайшлі 3 памерлых мігрантаў. Агулам ад пачатку году загінулых замежнікаў было знойдзена 8.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі знайшлі яшчэ аднаго памерлага мігранта на мяжы з Польшчай, сёмага з пачатку году- Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 году. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
- Да пачатку вайны ва Ўкраіне міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.
- Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны ЭЗ за мінулыя суткі не дазволілі 143 мігрантам нелегальна трапіць на сваю тэрыторыю зь Беларусі