Пасаду заняла юрыстка Офісу Ціханоўскай Крысьціна Рыхтэр.
На новай пазыцыі Крысьціна Рыхтэр будзе каардынаваць працу па прыцягненьні асоб, адказных за парушэньне правоў чалавека, з выкарыстаньнем інструмэнтаў унівэрсальнай юрысдыкцыі і іншых міжнародных мэханізмаў.
Яна таксама зоймецца фармаваньнем стратэгіі працы па прававых пытаньнях Офісу Ціханоўскай і падрыхтоўкай нарматыўна-прававых дакумэнтаў для транзытнага пэрыяду.
Зь сярэдзіны 2021 году Рыхтэр працавала юрыстам у Офісе Сьвятланы Ціханоўскай. Яна каардынавала альтэрнатыўны даклад па выкананьні Беларусьсю Мэтаў устойлівага разьвіцьця ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не для таго пералазіла праз плот, каб пакутаваць». Шчырая гутарка з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай Кабінэту ў сацыяльных пытаньнях ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марыю спрабуюць зламаць любымі сродкамі». Натальля Хершэ пра тое, як катуюць за кратамі