Рэдакцыя інфармуе, што пасьля тэхнічных работ у звычайным рэжыме сайт, пэўна, запрацуе з 9 студзеня.
Міністэрства інфармацыі Беларусі разблякавала сайт «Народнай волі». Цяпер рэдакцыя праводзіць на сайце тэхнічныя работы.
«Спадзяёмся, што ў звычайным рэжыме сайт „Народнай волі“ запрацуе з 9 студзеня», — адзначылі ў рэдакцыі.
Сайт недзяржаўнай газэты «Народная воля» ўлады заблякавалі 18 жніўня 2022 году. Да яго не было доступу як унутры краіны, так і за мяжой.
- «Народная воля» — незалежная беларуская грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ў 1995 годзе Ёсіфам Сярэдзічам пасьля таго, як указам Лукашэнкі ён быў адхілены ад кіраваньня «Народнай газэтай», заснавальнікам якой быў Вярхоўны Савет.
- У 2021 годзе выданьне страціла магчымасьць выходзіць у Беларусі ў друкаваным выглядзе, рэдакцыя дастаўляла падпісчыкам па электроннай пошце pdf-вэрсіі нумароў.