У прэс-службе Лукашэнкі заявілі, што ракета прыляцела з тэрыторыі Ўкраіны і гэта ракета з комплексу С-300. На месцы працуюць адмыслоўцы.
![Ракета на тэрыторыі Беларусі. 29 сьнежня 2022](https://gdb.rferl.org/02490000-0aff-0242-da3b-08dae98e304b_w1080_h608_b_s.jpg)
Ракета на тэрыторыі Беларусі. 29 сьнежня 2022
Разглядаюцца дзьве асноўныя вэрсіі:
- 1. Залёт ракеты на тэрыторыю Беларусі, аналягічны нядаўняму інцыдэнту ў Польшчы, калі ракета паляцела ня ў той бок;
- 2. Ракета зьбітая ў выніку работы сыстэм СПА Беларусі.
На месцы здарэньня працуюць Сьледчы камітэт, МУС, Міністэрства абароны. Зьвестак аб пацярпелых на гэты момант няма.
Па факце здарэньня з ракетай у Янаўскім раёне Мінабароны Беларусі заявіла:
«Сёньня ў раёне 10 гадзін сіламі войскаў супрацьпаветранай абароны была разьбітая паветраная цэль. Яе абломкі знойдзеныя на сельскагаспадарчым полі ў раёне вёскі Гарбаха Янаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці.
У ходзе праверачных мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што абломкі належаць зэнітнай кіраванай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Ўкраіны».
Рэшткі ракеты, якая ўпала ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Каляж. 29 сьнежня 2022
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны заявіла, што выпушчаную ў Валынскай вобласьці ракету зьбіла беларуская СПА. Украіна не выключае правакацыі Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас новай атакі на Ўкраіну Расея выпусьціла 69 ракет, украінцы зьбілі 54 зь іх ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падобна да правакацыі. Прычым не беларускай, а расейскай». Украінскі вайсковы экспэрт пра ракету на Берасьцейшчыне