Генэральная пракуратура выявіла схему схаванага подкупу мэдыкаў замежнымі фармацэўтычнымі кампаніямі з мэтай іх прасоўваньня на беларускім рынку. Такая інфармацыя прагучала ў этэры тэлеканалу «Беларусь-1», паведамляе БелТА.
Сума незаконнага ўзнагароджаньня, паводле сілавікоў, фармавалася зыходзячы з колькасьці купленых мэдыкамэнтаў. Фрагмэнты ўпакоўкі з нумарам партыі і датай вырабу перадавалі работнікам прадстаўніцтва для пацьверджаньня дамоўленасьцяў. Праверка па некаторых фактах працягваецца, паколькі камэрцыйныя структуры заключылі больш за тысячу такіх пагадненьняў на суму больш як Br1,33 млн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Польшчы я зарабляю ўтрая больш, а працую нашмат менш». Што кажуць лекары пра заробкі ў 2300 рублёўПаводле начальніка ўпраўленьня барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Генэральнай пракуратуры Ігара Грэйбы, у адносінах да работнікаў прадстаўніцтваў замежных кампаній пачалі 9 крымінальных спраў па фактах перадачы 62 мэдыцынскім работнікам незаконных узнагароджаньняў на агульную суму больш як Br400 тыс. Размова пакуль ідзе аб замежных кампаніях, лекі якіх пастаўляліся з Румыніі і Швайцарыі.
«На жаль, прадстаўнікі замежных фармацэўтычных кампаній працавалі з нашымі лекарамі на ўсёй тэрыторыі Беларусі», — сказаў Грэйба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Асадку выдаюць раз на тыдзень. Спатканьні скарацілі да 5 хвілін». Як палітвязень адбывае прымусовае псыхіятрычнае лячэньнеГенэральная пракуратура пачала дзьве крымінальныя справы ў дачыненьні службовых асоб і работнікаў прадстаўніцтва эўрапейскай фармацэўтычнай кампаніі, якім інкрымінавалі даваньне незаконнага ўзнагароджаньня. Згодна з матэрыяламі справы, падазраваныя падкуплялі траўматолягаў Слуцкай ЦРБ і Менскай абласной клінічнай лякарні, траўматоляга-артапэда Узьдзенскай ЦРБ. Агульная сума незаконнага ўзнагароджаньня перасягнула Br24 тыс.
Генэральная пракуратура і Міністэрства аховы здароўя распрацуюць шэраг канкрэтных захадаў, накіраваных на недапушчэньне такіх фактаў у будучыні.
«Нацыянальныя кампаніі могуць удзельнічаць толькі ў канфэрэнцыях, якія праходзяць пад эгідай Міністэрства аховы здароўя. І толькі ў міжнародна-практычных канфэрэнцыях, якія праходзяць пад эгідай ВНУ і зацьверджаны Міністэрствам аховы здароўя. Усе астатнія так званыя адукацыйныя мерапрыемствы будуць забаронены. Астатнія асабістыя кантакты будуць зьведзены на нішто, пакуль мы ня выпрацуем, можа быць, нейкія новыя кодэксы сумесна з МУС і Генпракуратурай», — сказаў міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыцына ў руінах: Вайна, рэпрэсіі, неаказаньне дапамогі за кратамі, эміграцыя, легалізацыя