Выйшла «кніга кніг» Бібліятэкі Свабоды

  • Аляксандар Лукашук

Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук

«Вянок Свабоды» — навагодні падарунак чытачам, уся бібліятэка пад адной вокладкай.

Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук сабраў разам усе свае прадмовы да кніг «Бібліятэкі», напісаныя за дваццаць год, каб нарэшце адказаць на пытаньне, чаму і навошта радыё выдае кнігі.

Кожны радок прадмовы да кнігі «Вянок Свабоды» ўяўляе сабой назву бібліяграфічнага разьдзела.

Каб

Каб верыць,
Каб ганарыцца,
Каб вытрымаць,
Каб не здавацца,
Каб ведаць,
Каб шанаваць,
Каб успамінаць,
Каб не забыць,
Каб зразумець,
Каб цешыцца,
Каб ня ўмерці,
Каб любіць,
Каб сустракацца,
Каб чытаць
На свабодзе,
створана гэтая бібліятэка.

Уся дыгітальная «Бібліятэка Свабоды», ад тэкстаў да аўдыёкніг, ад песень да малюнкаў цяпер пад адной вокладкай (PDF).

Гэта падарунак ад Радыё Свабода на Новы год. Адкрыйце самі, перашліце далей, бо кніга заўсёды найлепшы падарунак, тым больш, калі гэта кніга кніг Свабоды!

ДАВЕДАЙЦЕСЯ ПРА ІНШЫЯ ВЫДАНЬНІ «БІБЛІЯТЭКІ СВАБОДЫ»

20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну любові20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну асалоды20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну «як»20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну супраціву20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну памяці20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну загадак20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну за кратамі20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну герояў20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну падарожжаў у часе20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну паэтаў