Ужо сёньня: гадавіна выхаду ў сьвет «Вянка» Багдановіча

Падзеі 28 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1895 — нямецкі фізык-экспэрымэнтатар Вільгельм Конрад Рэнтген абвясьціў пра адкрыцьцё выпраменьваньня, за якое пазьней стаў першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы.

1908 — у Вільні заснаваная друкарня таварыства «Наша хата», якое выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.

1913 — у віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніжка Максіма Багдановіча «Вянок».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі

1920 — скончыліся баявыя дзеяньні Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня, якое доўжылася адзін месяц.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У бой за Случчыну. Мінімум фактаў, якія варта ведаць пра Слуцкі збройны чын

1991 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з ЗША.

Першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц

1973 — апублікаваны раман-дасьледаваньне Аляксандра Салжаніцына «Архіпэляг ГУЛАГ».

2011 — заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця.

У гэты дзень нарадзіліся

1910 Іван Шаціла, народны артыст Беларусі.

У памяці

1925 Сяргей Ясенін, расейскі паэт.

Сяргей Ясенін

1963Даніла Васілеўскі, краязнаўца, пэдагог, вязень ГУЛАГу.

1984Мiкола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

2017 — літаратуразнаўца Дзьмітры Бугаёў.

Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан, верасень 1995