Журналіста і кіраўніка агенцтва расьсьледаваньняў Bellingcat Хрыста Грозева дадалі ў базу вышуку МУС Расеі, паведаміла «Медиазона».
Па якім артыкуле Крымінальнага кодэксу яго шукаюць, пакуль невядома.
Хрыста Грозеў — журналіст-расьсьледавальнік. Сумесна з Аляксеем Навальным ён расьсьледаваў атручэньне палітыка, а таксама шэраг дзеяньняў расейскага кіраўніцтва адносна вайны супраць Украіны. Напрыклад, Bellingcat займаўся высьвятленьнем асоб і злачынстваў байцоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назвалі імёны расейскіх вайсковых інжынэраў, якія наводзяць ракеты на цывільныя аб’екты ЎкраіныУлетку гэтага году ФСБ абвінаваціла Грозева ў дапамозе ўкраінскай выведцы.
На пачатку сьнежня ў Bellingcat заявілі, што правядуць уласнае расьсьледаваньне абставін сьмерці былога міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея. Журналісты выказалі здагадку, што ягоная сьмерць магла быць невыпадковай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Група Bellingcat правядзе расьсьледаваньне сьмерці Ўладзімера Макея