«Мой заклік у тым, каб больш заходніх дзяржаў зноў былі прадстаўлены тут», — сказаў Маркус Потцэль, які займаў пасаду амбасадара Бэрліну ў Афганістане з 2014 па 2016 год, у камэнтары выданьню Redaktionsnetzwerk Deutschland (RND), піша DPA.
Знаходзячыся ў краіне, было прасьцей ацаніць сытуацыю ў Афганістане, сказаў Потцэль, дадаўшы, што ня варта забываць, што Нямеччына і іншыя заходнія краіны маюць уласныя інтарэсы ў Афганістане.
Талібы вярнуліся да ўлады падчас вываду сіл NATO пад кіраўніцтвам ЗША ў жніўні 2021 году. У гэты пэрыяд заходнія краіны адна за адной закрылі свае амбасады ў Кабуле і эвакуявалі пэрсанал.
Баевікі неаднаразова адмаўлялі, што пры іх вернецца рэпрэсіўны рэжым першага праўленьня з 1996 па 2001 год. Аднак за апошнія месяцы яны пачалі паступова аднаўляць сваю строгую інтэрпрэтацыю ісламу. Яны абмежавалі правы чалавека і ўвяла строгія правілы ў дачыненьні жанчын, напрыклад, забаранілі дзяўчынкам-падлеткам атрымліваць адукацыю, а затым забаранілі жанчынам наведваць унівэрсытэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» загадаў няўрадавым арганізацыям забараніць жанчынам прыходзіць на працуНіводная краіна дагэтуль не прызнала дэ-факта ўрад талібаў.
Потцэль, абараняючы сваю пазыцыю, сказаў: «Адкрыцьцё амбасадаў не азначае аўтаматычнага прызнаньня рэжыму Талібану».
Заходнія дзяржавы, лічыць ён, зацікаўлены ў стабільным Афганістане, здольным прадухіліць далейшы распаўсюд уплыву «Ісламскай дзяржавы» і ўвесьці жорсткія меры супраць вырошчваньня наркотыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы правялі першае пасьля прыходу да ўлады публічнае пакараньне. Катам выступіў бацька ахвяры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы забаранілі трансьляцыю Радыё Свабода і «Голасу Амэрыкі»