У дакумэнце гаворыцца, што супрацоўніцам няўрадавых арганізацый забараняецца працаваць да далейшага апавяшчэньня, паколькі некаторыя зь іх не прытрымліваліся ісламскага дрэс-кода ў разуменьні талібаў.
Прадстаўнік міністэрства эканомікі Абдулрахман Хабіб заявіў Reuters, што гэты ліст датычыцца арганізацый, якія ўваходзяць у склад агенцтва па каардынацыі праграм гуманітарнай дапамогі Аўганістану (ACBAR). У гэты орган уваходзіць больш за 180 мясцовых і міжнародных няўрадавых арганізацый.
ААН не зьяўляецца членам ACBAR, аднак арганізацыя часта заключае кантракты з НДА ў Аўганістане для вядзеньня гуманітарнай дзейнасьці. Гуманітарныя работнікі адзначаюць, што супрацоўніцы арганізацый адыгрываюць ключавую ролю ў забесьпячэньні доступу да дапамогі для жанчын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы правялі першае пасьля прыходу да ўлады публічнае пакараньне. Катам выступіў бацька ахвярыПасьля прыходу да ўлады талібы абяцалі выконваць правы жанчын, але неўзабаве сталі ўводзіць абмежаваньні. У верасьні 2021 года яны зьмянілі правілы для ўнівэрсытэтаў: мужчыны і жанчыны сталі абавязаны вучыцца паасобна і прыходзіць на заняткі ў адпаведнасьці са строгім дрэс-кодам, які прадугледжвае поўнае захаваньне традыцый ісламу ў разуменьні талібаў. Ісламісты ліквідавалі міністэрства па справах жанчын, якое існавала 20 гадоў, абмежавалі доступ да школьнай адукацыі для дзяўчынак, забаранілі жанчынам займацца спортам, тэлевядучых абавязалі насіць хіджаб.
20 сьнежня ўрад талібаў загадаў прыпыніць доступ ва ўнівэрсытэты для студэнтак. Замежныя ўрады, у тым ліку ЗША, заявілі, што «Талібану» неабходна зьмяніць палітыку ў адносінах да адукацыі жанчын, перш чым краіны змогуць разгледзець пытаньне аб афіцыйным прызнаньні адміністрацыі талібаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы ў Афганістане забаранілі жанчынам наведваць спартовыя залі і паркі