Пра гэта паведаміў Офіс генпракурора Ўкраіны ў адказ на запыт украінскага праваабарончага цэнтру Zmina.
Цяпер праводзіцца дасудовае расьсьледаваньне 855 крымінальных спраў аб ваенных злачынствах супраць дзяцей, 10 зь якіх — па фактах сэксуальнага гвалту. Агулам органы пракуратуры расьсьледуюць 2415 спраў аб злачынствах, учыненых супраць дзяцей і ў сфэры аховы дзяцінства.
Па стане на 19 сьнежня ў Адзіным рэестры дасудовых расьсьледаваньняў зарэгістравана 54 607 злачынстваў, зьвязаных з агрэсіяй Расеі ва Ўкраіне, зь іх 52 879 — за парушэньне законаў і звычаяў вайны (арт. 438 КК Украіны).
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі праваахоўныя органы Ўкраіны ўстанавілі 154 факты сэксуальнага гвалту расейскімі вайскоўцамі ў дачыненьні да жанчын, дзяцей і мужчын на тэрыторыі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Херсонскай вобласьці знайшлі 15 катоўняў і месцаў, дзе расейцы незаконна ўтрымлівалі ўкраінцаў і зьдзекваліся зь іх ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times ідэнтыфікавала расейскіх дэсантнікаў, якія расстрэльвалі ўкраінцаў у Бучы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гвалтавалі, аблівалі кіпенем, падключалі ток да геніталіяў. У Кіеве расказалі аб новых фактах сэксуальных злачынстваў расейцаў