У расейскім горадзе Кемерава ў выніку пажару ў прыватным доме састарэлых загінулі 22 чалавек, паведамляе Сьледчы камітэт РФ. Яшчэ чацьвёра пацярпелі.
Другі паверх будынка, дзе знаходзіліся дваццаць пастаяльцаў, выгарэў цалкам. Папярэдне прычынай узгараньня стала няспраўнасьць газавага катла. Паведамляецца, што дом састарэлых быў адкрыты нелегальна. Магчыма, у будынку не было якіх-небудзь сыстэм пажаратушэньня.
Кіраўнік Кемераўскай вобласьці Сяргей Цывілёў даручыў правесьці праверку ўсіх дамоў састарэлых у рэгіёне.
СК РФ завёў крымінальную справу па артыкуле аб прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці.
Уладальнікам згарэлага дома састарэлых зьяўляецца мясцовы жыхар Андрэй Сьмірноў. У 2021 годзе былая супрацоўніца прытулку абвінаваціла яго ў прысваеньні часткі пэнсій бяздомных пажылых людзей і ў зьдзеках зь іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МНС Беларусі заявіў пра «безадказнае стаўленьне» да пажарнай бясьпекі пасьля кемераўскай трагедыі- У студзені 2022 году ў Кемераве пры пажары ў прыватным доме састарэлых загінулі чатыры чалавекі.
- У 2018 годзе ў кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» адбыўся буйны пажар. Загінулі 60 чалавек, у тым ліку 37 дзяцей, яшчэ 147 пацярпелі.