Кангрэс ЗША ўхваліў выдзяленьне Ўкраіне 45 мільярдаў даляраў

Падкантрольная дэмакратам Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 23 сьнежня прыняла законапраект аб выдатках на 1,7 трлн даляраў, у тым ліку 45 млрд даляраў на дапамогу Ўкраіне.

Агенцтва АР паведамляе, што дакумэнт, прыняты Палатай прадстаўнікоў, цяпер адпраўляецца на подпіс прэзыдэнту Джо Байдэну. Законапраект аб выдатках быў ухвалены 225 галасамі супраць 201.

Напярэдадні дакумэнт ухваліў Сэнат ЗША.

20 сьнежня кіраўнікі Кангрэсу ЗША прадставілі праект дзяржаўных выдаткаў. Як паведамлялі СМІ, законапраект зьмяшчае палажэньні аб выдзяленьні 44,9 млрд даляраў на экстраную дапамогу Ўкраіне. Паводле CNN, аднак, гэтая сума прызначана для дапамогі Ўкраіне і «саюзьнікам у NATO».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэс разглядае выдзяленьне найбуйнейшага пакету дапамогі Ўкраіне, які калі-небудзь прымаўся ў Злучаных Штатах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Комплекс Patriot істотна ўмацуе нашу абарону». Пра што гаварылі Байдэн і Зяленскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы павінны перамагчы Расею на полі бітвы, якую немагчыма замарозіць або адкласьці», — Уладзімір Зяленскі ў Кангрэсе ЗША