Тры чалавекі загінулі і некалькі атрымалі раненьні ў выніку страляніны каля курдзкага грамадзкага цэнтру ў Парыжы 23 сьнежня. Падазраваны ў страляніне затрыманы, да сёньняшняга нападу ён арыштоўваўся за гвалт, учынены на расісцкай глебе.
Напад адбыўся на вуліцы Анген у XX акрузе Парыжу, непадалёк ад гарадзкога цэнтру. У гэтым раёне два буйныя чыгуначныя вакзалы.
Падазраваны адкрыў агонь зь пісталета ў бок курдзкага цэнтру, рэстарану і цырульні. Яго затрымалі на месцы. Вядома, што гэта 69-гадовы мужчына. Яго імя не раскрываецца.
На прэс-брыфінгу ў пракуратуры паведамілі, што год таму падазраванага арыштавалі за напад на лягер мігрантаў у XXII акрузе. Напад, як сьцьвярджаецца, быў учынены на глебе расізму. Падазроны ўтрымліваўся пад вартай, але 12 сьнежня выйшаў пад судовы нагляд, — перадае BFM TV.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дрэздэне затрыманы ўзброены мужчына, які захапіў закладнікаў