На нарадзе прысутнічалі прэм’ер-міністар, кіраўнік адміністрацыі, дзяржсакратар Савету бясьпекі, міністар фінансаў і старшыня КДБ, паведаміла БелТА.
«Сёньняшняя тэма — грашовае забесьпячэньне вайскоўцаў. Спэцпадразьдзяленьняў, спэцслужбаў, у прыватнасьці Камітэту дзяржбясьпекі», — адзначыў Аляксандар Лукашэнка.
«Улічваючы рашэньні, якія прымаюцца ў інтарэсах прадстаўнікоў сілавога блёка, у тым ліку вайскоўцаў, па будаўніцтве жыльля, усе яны павінны безадмоўна дзейнічаць,— заявіў Лукашэнка. — Асабліва з улікам таго, што прыняты рашэньні аб будаўніцтве жыльля людзям у пагонах. Мы гэтую праблему вырашым. Гэта дрэнна, што мы ў такім стане трымалі нашых людзей».
Лукашэнка падкрэсьліў, што «вайсковы чалавек, які ў выпадку, ня дай Бог, вайны або яшчэ чагосьці ідзе на сьмерць, павінен ведаць, што сем’і будуць абароненыя і ў дзяцей будзе кут для жыцьця».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё магло быць і горш». Вынікі 2022 году ў беларуска-расейскіх адносінах ад Вадзіма Мажэйкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны прапануе дазволіць вайскоўцам праз 20 гадоў выслугі купляць арэнднае жыльлё па цане, не вышэйшай за рынкавую