З названай сумы амаль 45 мільярдаў даляраў пойдуць на аказаньне надзвычайнай дапамогі Ўкраіне і хаўрусьнікам ЗША ў NATO. Гаворка ідзе пра найбуйнейшы пакет дапамогі Ўкраіне, які калі-небудзь прымаўся ў Злучаных Штатах.
Дзевяць мільярдаў з гэтых сродкаў пойдуць украінскім вайскоўцам на розныя патрэбы, 13 мільярдаў — на эканамічную падтрымку Ўкраіны. Яшчэ каля 12 мільярдаў не перададуць непасрэдна Кіеву, а накіруюць на папаўненьне запасаў зброі і абсталяваньня, раней перададзеных Злучанымі Штатамі Ўкраіне. Сума, што засталася, будзе накіраваная на гуманітарныя праграмы і на фінансаваньне вайсковага камандаваньня ЗША ў Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнат ЗША падтрымаў законапраект аб перадачы Ўкраіне арыштаваных актываў РФАб выдзяленьні гэтых сродкаў Кангрэс прасіў, у тым ліку, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, які днямі выступіў у Вашынгтоне перад амэрыканскімі заканадаўцамі.
Чакаецца, што законапраект будзе прыняты, хаця многія рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў і выступаюць за перанос яго разгляду на студзень, калі склад ніжняй палаты Кангрэсу зьменіцца і яны атрымаюць у ёй большасьць.
Пры разглядзе законапраекту ў Сэнаце да яго была прынята папраўка, якая спрашчае выкарыстаньне сродкаў, канфіскаваных у расейскіх аліграхаў, што трапілі пад санкцыі, для аказаньня дапамогі Ўкраіне. Згодна з папраўкай, прапанаванай групай сэнатараў і кангрэсмэнаў ад абедзьвюх партый, разьмяркоўваць гэтыя сродкі будзе Дзярждэпартамэнт. Пры гэтым у папраўцы не апісаны непасрэдна мэханізм канфіскацыі сродкаў. Цяпер яны толькі замарожаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША выдзелілі Ўкраіне вайсковую дапамогу на $1,85 млрд, паведамілі ў Белым домеАбедзьве палаты Кангрэса на гэтым тыдні прынялі яшчэ адзін законапраект, зьвязаны з вайной ва Ўкраіне. Ён дазваляе Міністэрству юстыцыі ЗША выстаўляць абвінавачаньні ў ваенных злачынствах супраць любых асобаў, незалежна ад таго, дзе былі ўчыненыя меркаваныя злачынствы. Дзейнае амэрыканскае заканадаўства прадугледжвае, што такі перасьлед магчымы, толькі калі ахвярамі сталі грамадзяне ЗША. Дакумэнт накіраваны на подпіс прэзыдэнту Джо Байдэну. І прадстаўнікі яго адміністрацыі, і сябры Кангрэсуа раней неаднаразова абвінавачвалі Расею ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў ва Ўкраіне.