Пра гэта паведаміў былы амбасадар, кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, намесьнік прадстаўніка ў міжнародных адносінах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Ўладзімер Астапенка.
«Мы зыходзім з таго, што голас беларусаў павінен быць добра чутны і пачуты ня толькі эўрапейскімі інстытутамі, але і ўсімі дэмакратычнымі цывілізаванымі краінамі», — цытуе Ўладзімера Астапенку тэлеграм-канал «Позірк. Навіны пра Беларусь».
Усе прадстаўніцтвы, «як бы яны ні называліся і ў якой бы якасьці яны ні адкрываліся», будуць працаваць «у рамках агульнай сыстэмы», дадаў кіраўнік місіі.
На яго думку, МЗС Беларусі сёньня «абсалютна не займаецца» абаронай і прасоўваньнем нацыянальных інтарэсаў, але ад гэтага яны «не раствараюцца і не зьнікаюць».
Астапенку анансаваў супрацоўніцтва місіі з ініцыятывай «Народныя пасольствы Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК пачаў «спэцыяльную вытворчасьць» супраць былога дыплямата Астапенкі