Супрацоўнік Фэдэральнай выведнай службы Нямеччыны Карстэн Л. арыштаваны па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе. Яго падазраюць у шпіянажы на карысьць Расеі. Пра гэта стала вядома 22 сьнежня, ордэр на яго арышт быў выдадзены 16 сьнежня.
Сьцьвярджаецца, што падазраваны перадаў сёлета адной з расейскіх спэцслужбаў зьвесткі, якія зьмяшчаюць дзяржаўную таямніцу. Дома і на працоўным месцы арыштаванага прайшлі ператрусы, акрамя таго, абшуканыя два офісы выведнай службы ў Бэрліне і Пулаху, а таксама дом і праца яшчэ аднаго, неназванага, чалавека.
Пра сытуацыю далажылі канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу. Паведамляецца, што пра магчымае злачынства стала вядома з выведных матэрыялаў, а падчас службовай праверкі інфармацыя пацьвердзілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны ЭЗ дамовіліся ўвесьці «столь» цаны на прыродны газ