Сьледчы камітэт распачаў «спэцыяльную вытворчасьць» супраць Уладзімера Астапенкі па артыкуле аб завалоданьні маёмасьцю, учыненым службовай асобай (частка 3 артыкула 201 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэзіс аб прызнаньні Лукашэнкі тэрарыстам сустракае ўсё больш разуменьня на Захадзе», — былы амбасадар АстапенкаУладзімер Астапенка — кар’ерны дыплямат, пачынаў сваю працу трэцім сакратаром МЗС Беларускай ССР. Займаў пасаду намесьніка міністра замежных спраў, працаваў у шэрагу амбасадаў. У 2018 годзе быў прызначаны паслом Беларусі ў Аргентынскай Рэспубліцы, а пазьней — паслом у Чылі, Парагваі і Пэру па сумяшчальніцтве.
У лістападзе экс-амбасадар Беларусі ў Аргентыне далучыўся да Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гістарычная падзея», — кіраўнік прадстаўніцтва дэмсілаў Беларусі ў Брусэлі Астапенка пра задачы місіі, альянс з Украінай і пашпарты3 лістапада 2020 году Ўладзімера Астапенку вызвалілі ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аргентыне, фармальна ў сувязі з учынкам, не сумяшчальным са знаходжаньнем на дыпляматычнай службе. Раней дыплямат напісаў два звароты ў МЗС Беларусі з просьбай аб звальненьні і з пратэстам з нагоды гвалту ў краіне, а пасьля запісаў і відэазварот зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Астапенка падаў заяву аб адстаўцы яшчэ ў дзень таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, 23 верасьня. Але 27 кастрычніка ён заяву адклікаў і падаў новую: у сувязі з парушэньнем наймальнікам заканадаўства.
16 сьнежня 2020 году стала вядома, што Ўладзімер Астапенка падаў у суд на МЗС з прычыны нязгоды з фармулёўкай у загадзе аб сваім звальненьні.
21 сьнежня Генпракуратура заявіла аб узбуджэньні супраць Астапенкі крымінальнай справы па артыкуле аб крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Брусэлі адкрываюць місію дэмакратычнай Беларусі. Яе ўзначаліць былы амбасадар Астапенка13 кастрычніка 2022 году дэмакратычная лідэрка Беларусі і кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская падпісала з кіраўніцтвам Фляндрыі дакумэнты аб адкрыцьці ў Брусэлі місіі дэмакратычнай Беларусі і атрымала ключы ад памяшканьня, дзе будзе знаходзіцца офіс. Яго кіраўніком Ціханоўская прызначыла Ўладзімера Астапенку, намесьніка прадстаўніка па міжнародных адносінах Абʼяднанага пераходнага кабінэта і аднаго з кіраўнікоў НАК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былыя беларускія чыноўнікі зьвярнуліся да дзейных: «Мы і ёсьць тыя, хто можа хіснуць шалі». ВІДЭА