З 2023 году афіцыйны дылер аўтамабіляў Nissan у Беларусі «ДрайвМотарс» ня будзе прадаваць машыны гэтай маркі. У пачатку сьнежня ён паведаміў аб спыненьні паставак. Цяперашні афіцыйны імпартэр брэнду ў Беларусі — «Лязанж» — таксама пракамэнтаваў сытуацыю для OfficeLife.
Прадстаўнікі імпартэра заявілі, што Nissan як брэнд не пакінуў рынку. «Лязанж» працягне пастаўляць арыгінальныя запчасткі, а таксама падтрымліваць гарантыі для аўтамабіляў японскага брэнду на тэрыторыі Беларусі.
«Наша кампанія зьяўляецца імпартэрам некалькіх эўрапейскіх брэндаў у Беларусі, у тым ліку тых, якія ўваходзяць у альянс Renault — Nissan — Mitsubishi. І значная колькасьць арыгінальных запчастак для гэтых брэндаў уніфікаваная і ўстанаўліваецца ў тым ліку на аўтамабілі японскага Nissan. Іх закупка ажыцьцяўляецца непасрэдна ў эўрапейскага вытворцы, і такі прывілей мае толькі афіцыйны імпартэр, кампанія „Лязанж“. Ніякіх зьмен схемы паставак няма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Керамін», Miory Steel, McDonald's. Як беларускія ўлады «махалі рукой інвэстарам»У кампаніі дадалі, што тэхнічнае абслугоўваньне працягнецца з выкарыстаньнем заводзкіх праграм Nissan. Даступны і абнаўленьні, калі трэба ўсталяваць абнаўленьне сыстэм Nissan.
Акрамя таго, для некаторых уладальнікаў Nissan кампанія дала магчымасьць бясплатна атрымаць падпіску «Яндэкс Плюс». Цяпер гэтую прапанову пашырылі, зрабіўшы даступнай падпіску на «Яндэкс Плюс Мульты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год у Беларусі купля новых легкавікоў зьменшылася ў 10 разоўШто тычыцца менавіта аўтамабіляў Nissan, а не запчастак, то іх распрададуць да канца году амаль па сабекошце, са зьніжкай у 13%, пісаў раней belretail.by.
Раней Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прыйшла да высновы, што продажы ў краіне ўсіх брэндаў, акрамя Geely, імкнуцца да нуля. А ў параўнаньні зь лістападам мінулага году аб’ём продажаў легкавых аўтамабіляў, што ўвозяцца ў краіну, упаў у 20 разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Машыну прадаў даражэй, чым купіў». Што адбываецца на рынку аўтамабіляў у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зрабілі электракар за 25 тысяч даляраў. Гэта даражэй, чым новы Volkswagen у Літве