Пасьля Вашынгтону Зяленскага запрасілі ў Брусэль на саміт Украіна — Эўразьвяз

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі і кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запрошаны ў Брусэль на саміт ЭЗ — Украіна, прызначаны на 3 лютага 2023 году.

Пра гэта заявіў на брыфінгу прэс-сакратар старшыні Эўрапейскай рады Барэнд Лейтс.

«Я магу пацьвердзіць, што саміт ЭЗ — Украіна адбудзецца 3 лютага, і ёсьць адкрытае запрашэньне прэзыдэнту Зяленскаму наведаць Брусэль», — сказаў Лейтс на сёньняшнім брыфінгу.

Ён адзначыў, запрашэньне Уладзіміра Зяленскага ў Брусэль не азначае, што саміт будзе праходзіць менавіта там.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы павінны перамагчы Расею на полі бітвы, якую немагчыма замарозіць або адкласьці», — Уладзімір Зяленскі ў Кангрэсе ЗША

21 сьнежня Уладзімір Зяленскі прыляцеў зь візытам у ЗША. Гэта ягоная першая замежная паездка пасьля шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Комплекс Patriot істотна ўмацуе нашу абарону». Пра што гаварылі Байдэн і Зяленскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША выдзелілі Ўкраіне вайсковую дапамогу на $1,85 млрд, паведамілі ў Белым доме