Гэты крок зьяўляецца апошняй рэакцыяй Вашынгтону на разгон акцый непадпарадкаваньня пасьля гібелі маладой іранскай курдкі Махсы Аміні падчас зьняволеньня паліцыяй маралі ў верасьні, піша Reuters.
Міністэрства фінансаў ЗША ў сваёй заяве заявіла, што ўвяло санкцыі супраць Махамада Мантазэры, генэральнага пракурора Ірану, абвінаваціўшы яго ў тым, што ў верасьні ён загадаў судам вынесьці жорсткія прысуды многім арыштаваным падчас пратэстаў. Таксама ўключана іранская кампанія Imen Sanat Zaman Fara, якая, па словах Мінфіну, вырабляе абсталяваньне для сілавікоў, у тым ліку бронемашыны, якія выкарыстоўваюцца для разгону натоўпу.
Вашынгтон таксама ўвёў санкцыі ў дачыненьні двух высокапастаўленых чыноўнікаў Іранскіх сіл супраціву Басідж, апалчэньня, зьвязанага з Рэвалюцыйнай гвардыяй, якая была шырока задзейнічана падчас разгонаў, і двух чыноўнікаў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі.
«Мы асуджаем узмацненьне гвалту іранскім рэжымам супраць уласнага народу, які выступае за свае правы чалавека», — заявіў у заяве намесьнік міністра фінансаў у пытаньнях тэрарызму і фінансавай разьведкі Браян Нэльсан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран дадаў пэрсыдзкамоўную службу Радыё Свабода ў санкцыйны сьпісМісія Ірану пры ААН у Нью-Ёрку не адразу адказала на просьбу аб камэнтары.
Пратэсты іранцаў з усіх слаёў грамадзтва — адзін з самых сьмелых выклікаў тэакратыі з часоў Ісламскай рэвалюцыі 1979 году. Іран абвінавачвае заходнія дзяржавы ў распальваньні беспарадкаў, якія сілы бясьпекі сустрэлі гвалтам са шматлікімі забітымі і параненымі.
Новыя санкцыі замарожваюць любыя амэрыканскія актывы тых, хто ўвайшоў у сьпіс, і ў цэлым забараняе амэрыканцам мець зь імі справу. Людзі, якія ўдзельнічаюць у пэўных транзакцыях з такімі асобамі, таксама рызыкуюць трапіць пад санкцыі.
Іншымі чыноўнікамі, якія трапілі пад санкцыі, былі Хасан Хасанзадэ, які, паводле Міністэрства фінансаў, зьяўляецца камандуючым сіламі Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі ў Тэгеране; Мусьлім Маэйн, якога Вашынгтон абвінаваціў у спробах кантраляваць і цэнзураваць дзейнасьць іранцаў у Інтэрнэце ў якасьці кіраўніка штабу кібэрпрасторы Басідж; і намесьнік каардынатара Басідж Хасэйн Маруфі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране арыштавалі знакамітую акторку за крытыку сьмяротных пакараньняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране падчас пратэстаў забітыя 44 дзіцяці