Абмежаваньне распаўсюджваецца на тры раёны, куды і раней абмяжоўвалі доступ.
Часова абмежаваны ўезд у Лоеўскі, Брагінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласьці, гаворыцца ў дакумэнце «Аб мерах па забесьпячэньні памежнай бясьпекі».
Прычыну абмежаваньня дакумэнт, падпісаны прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, не тлумачыць.
Дазвол на ўезд у памежную паласу ў Брагінскім, Лоеўскім і Хойніцкім раёнах маюць:
- фізычныя асобы, якія ідуць у памежную паласу для выкананьня працоўных (службовых) абавязкаў;
- да месца жыхарства (месца знаходжаньня) і назад;
- да месца жыхарства (месца знаходжаньня) блізкіх сваякоў і назад.
У выключных выпадках такі дазвол можа даць старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту або ўпаўнаважаная ім службовая асоба.
Учора тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляў пра перамяшчэньне расейскай вайсковай тэхнікі да мяжы з Украінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украіна трымае на беларускім кірунку каля 15 тысяч вайскоўцаў. Расеі для наступу трэба ў пяць разоў больш». Як Украіна ўмацоўвае абарону ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі Гаюн»: Яшчэ мінімум 60 адзінак тэхнікі Узброеных сіл Расеі прыбылі ў Беларусь