Служба дзяржаўнай бясьпекі Латвіі (СДБЛ) вынесла папярэджаньне палітычнай партыі «Стабільнасьць!» у сувязі з тым, што яе сябры выказваліся ў СМІ, якія выкарыстоўваюцца ў прапагандысцкіх мэтах Расеяй і Беларусьсю.
Пра гэта паведамляе партал Delfi, адзначаючы, што, паводле СДБЛ, у інтэрвію расейскім і беларускім прапагандысцкім мэдыя сябры «Стабільнасьці» і дэпутаты парлямэнту Аляксей Росьлікаў і Глорыя Граўцова выступалі з выказваньнямі, якія супярэчаць нормам закону «Аб палітычных партыях».
Згаданыя нормы, удакладняе латвійская спэцслужба, абвяшчаюць, што палітычнай партыі забаронена аказваць падтрымку, у тым ліку інфармацыйную (прапагандысцкую) асобам ці дзяржавам, якія падрываюць ці пагражаюць тэрытарыяльнай непадзельнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці дэмакратычных краін ці канстытуцыйнаму ладу.
Партыя «Стабільнасьць!» мае ў латвійскім парлямэнце, Саэйме, 11 дэпутатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі анулявалі ліцэнзію расейскага тэлеканалу «Дождь»