«Дамовай прадугледжваецца рэгуляваньне падатковых вызваленьняў, ільгот па падатку на даданую вартасьць (ПДВ), вызначэньне пераліку абавязаньняў, якія абкладаюцца ПДВ па нулявой стаўцы, устанаўленьне ставак акцызаў на тавары і пераліку тавараў, якія падлягаюць абкладаньню акцызамі, вызваленьняў і льгот па выплаце акцызаў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, якое цытуе BPN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў зацьвердзіла падатковыя зьмены на 2023 год. Для каго вырастуць падаткіЗгодна з дакумэнтам, штогод бакі да 1 студзеня наступнага году «прыводзяць сваё падатковае заканадаўства ў адпаведнасьць з палажэньнямі дамовы». «Наднацыянальны падатковы камітэт, які ствараецца, можа прымаць рашэньне, на падставе якога бакі на працягу 18 месяцаў могуць унесьці зьмены ў нацыянальныя заканадаўствы і дамову», — адзначаецца ў паведамленьні Палаты прадстаўнікоў.
Згаданую дамову падпісалі 3 кастрычніка ў Маскве міністар фінансаў Юры Селіверстаў і яго расійскі калега Антон Сілуанаў. Шэраг незалежных экспэртаў расцаніў гэта як частковую страту фінансава-эканамічнага сувэрэнітэту Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканамічныя вынікі году: Такога падзеньня ВУП Беларусь ня бачыла з 1990-х