Сілавікі затрымліваюць людзей за ўдзел у акцыях, за сустрэчы ў Польшчы «з кім ня трэба» ці за камэнтары ў сацсетках і мэсэнджарах, паведамляе «Вясна Брэст».
Апошнімі днямі адбываюцца масавыя затрыманьні беларусаў на мяжы з Польшчай, пішуць праваабаронцы з спасылкай на свае крыніцы.
Затрымліваюць людзей за ўдзел у акцыях, за сустрэчы ў Польшчы «з кім ня трэба» ці за камэнтары ў сацсетках і мэсэнджарах.
Па словах пасажыраў, якія ехалі ўначы 19 сьнежня, «небясьпека падсьцерагае пасьля праверкі пашпартоў». Каб затрымаць канкрэтнага пасажыра, аўтобус затрымліваюць, тэлефануюць «куды трэба» і чакаюць АМАП.
Уначы 19 сьнежня з аўтобуса зьнялі каля дзесяці чалавек, тое самае адбывалася і ў маршрутках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна вярнулася, бо пагражалі пасадзіць у турму маці». Хто такая адміністратарка чатаў «97%», якая прыехала ў Беларусь і была арыштаваная ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уцячы і не вярнуцца. Чаму Лукашэнку не дае спакою тэма «беглых»