Санкт-Пецярбурскі гарадзкі суд пастанавіў экстрадаваць у Беларусь жыхара Воршы Андрэя Рускіх. Усе хадайніцтвы абароны аб прыпыненьні вядзеньня ў сувязі з наяўнасьцю часовых мер КПЧ ААН, а таксама аб звароце ў Канстытуцыйны суд з мэтай праверкі артыкулаў 253 і 463 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, суд адхіліў.
У той жа час заява Андрэя аб прадастаўленьні часовага прытулку ў РФ яшчэ разглядаецца, таму яго ня могуць экстрадаваць да завяршэньня працэдуры. Аднак, як піша праваабаронца Раман Кісялёў, досьвед паказвае, што на гэта нярэдка выканаўчыя ўлады не зьвяртаюць увагі.
Цяпер праваабаронцы рыхтуюць касацыю і будуць зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд.
Раней беларуса Андрэя Рускіх абвясьцілі ў вышук за камэнтары пра вайскоўцаў і Лукашэнку, якія кваліфікавалі як «распальваньне сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК) і «абразу прэзыдэнта» (арт. 368 КК), паведамляюць правабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт ААН у правах чалавека рэкамэндаваў Расеі ўстрымацца ад экстрадыцыі беларуса Андрэя Рускіх ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыя Касьцюка, які ў аэрапорце Сочы падчас эстрадыцыі парэзаў сябе, вывезьлі з Расеі ў Беларусь