Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Амэрыканскага інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
«Пуцін і Лукашэнка ўстрымаліся ад публічнага абмеркаваньня расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, пры гэтым абодва кіраўнікі адзначылі, што Беларусь усё яшчэ сутыкаецца з заходняй пагрозай.
ISW працягвае лічыць, што ўдзел Беларусі ў вайне Пуціна супраць Украіны малаверагодны. Той факт, што Пуцін быццам бы падтрымаў тэзісы Лукашэнкі, не пераконваючы яго выправіць іх, ускосна пацьвярджае гэтую ацэнку. Лукашэнка, хутчэй за ўсё, адкарэктуе сваю рыторыку, каб даць беларусам праўдападобнае тлумачэньне таго, чаму ён раптам адвярнуўся ад фіктыўнай пагрозы ўварваньня NATO», — гаворыцца ў справаздачы ISW.
19 сьнежня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін упершыню за тры гады прыбыў у Менск для ўдзелу ў перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце сам-насам, а таксама ў больш шырокім складзе з удзелам афіцыйных асоб абедзьвюх краін. У Менск таксама прыбылі міністар абароны Расіі Сяргей Шайгу і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як украінская выведка пракамэнтавала сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі ў МенскуПрэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў 19 сьнежня заявіў, што паведамленьні аб тым, што Ўладзімір Пуцін нібыта едзе ў Менск, каб прымусіць Беларусь удзельнічаць у вайне ва Ўкраіне, трэба разглядаць як «беспадстаўныя выдумкі». Сам Пуцін назваў перамовы ў Менску «вельмі карыснымі і своечасовымі». У сваю чаргу Лукашэнка заявіў, што цяпер вызначаецца будучыня беларускага і расейскага народаў.
Цяпер Беларусь не зьяўляецца непасрэднай удзельніцай поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, але аказвае матэрыяльна-тэхнічную падтрымку расейскаму ўварваньню. У прыватнасьці, улады Беларусі даюць расейскім войскам доступ на тэрыторыю Беларусі, адкуль расейскія войскі зьдзяйсьняюць бамбаваньніі ўкраінскіх гарадоў, а таксама ракетныя пускі па тэрыторыі Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пасьля перамоваў з Пуціным: «Расея бяз нас абыдзецца, а мы безь яе ня зможам». Што засталося за кадрам? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін праводзіць перамовы з Лукашэнкам у Менску. Бакі сьцьвярджаюць, што гавораць пра эканоміку