У Менскім гарадзкім упраўленьні Сьледчага камітэта яму вярнулі рэчы, адабраныя падчас ператрусу і затрыманьня летам 2021 году.
Пасьля вызваленьня з турмы на Акрэсьціна Алесь Дашчынскі знаходзіўся ў статусе падазраванага і пад падпіскай аб нявыезьдзе зь Беларусі. Цяпер гэтыя абмежаваньні зьнятыя.
Алесь Дашчынскі родам з Пастаўшчыны. У бацькоўскім доме яго і затрымалі, і ўжо адтуль перавезьлі ў менскую кватэру, дзе адбыўся ператрус.
Раней журналіст працаваў у нямецкай службе Беларускага дзяржаўнага радыё, валодае нямецкай мовай. Зьяўляецца экспэртам у Нямеччыне, палітычных кантактах і сувязях зь Беларусьсю.
Пасьля гэтага супрацоўнічаў з радыё «Рацыя», а з 2004 года меў афіцыйную акрэдытацыю МЗС як карэспандэнт Радыё Свабода.
Пасьля пачатку крымінальнай справы Алесь Дашчынскі журналістыкай не займаўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алеся Дашчынскага адпусьцілі зь СІЗА. Раней ён і Алег Грузьдзіловіч абвясьцілі галадоўку салідарнасьці зь Інай Студзінскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты