«Калі Пуцін едзе да дыктатара, значыць, не ўсё так добра, як яму хацелася… Але ўгаворваць, магчыма, будзе (Пуцін Лукашэнку ўступіць у вайну супраць Украіны. — РС). Гэта адна з мараў Пуціна — уцягнуць рэжым Лукашэнкі і Беларусь у поўнамаштабную наземную апэрацыю. Якім бы дыктатарам ні быў Лукашэнка… да сёньняшняга дня ён разумеў, што такое рашэньне было б абсалютным самагубствам для яго рэжыму і яго арміі. Мы спадзяемся, што гэты інстынкт самазахаваньня зьберажэцца. У адваротным выпадку ўкраінскія войскі гатовыя да розных сцэнароў», — украінская служба Радыё Свабода цытуе прадстаўніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэя Юсава.
«Ніякіх ілюзій наконт Лукашэнкі, але калі будуць ударныя групы, пра гэта будзе ведаць Украіна і будуць ведаць украінцы. Гэта будзе публічная інфармацыя як ад украінскіх спэцслужбаў, так і ад нашых саюзнікаў», — дадаў Юсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пасьля перамоваў з Пуціным: «Расея бяз нас абыдзецца, а мы безь яе ня зможам». Што засталося за кадрам?