«Традыцыйна 19 сьнежня, у Дзень сьвятога Мікалая, мы запалілі агні на галоўнай ялінцы краіны на Сафійскай плошчы. Сёлета шмат абмяркоўвалі, ці варта ставіць ялінку. З улікам таго, што мы жывем ва ўмовах ваеннага становішча, абстрэлаў і адключэньняў электрычнасьці. Але я лічу, што мы прынялі слушнае рашэньне. Павінна быць ялінка! У нашых дзяцей павінна быць сьвята! Нягледзячы на ўсе намаганьні расейскіх барбараў пазбавіць украінцаў радасьці Калядаў і Новага году», — напісаў ён у Тэлеграме.
На пачатку лістапада на сайце Кіеўскай гарадзкой рады была зарэгістраваная пэтыцыя з прапановай адмовіцца ад ялінкі на Сафійскай плошчы ў Кіеве. Аўтар пэтыцыі лічыць немэтазгодным ставіць ялінку ў ваенны час, а зэканомленыя сродкі прапануе накіраваць на Ўзброеныя сілы або на дапамогу перасяленцам.
Але пасьля кансультацый зь сілавікамі кіеўскія ўлады ўсё ж вырашылі паставіць ялінку. Як паведаміў Віталь Клічко, у гэтым годзе ялінка будзе штучная, вышынёй 12 мэтраў, упрыгожаная энэргазьберагальнымі гірляндамі, якія будуць сьвяціцца ад генэратара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея з акупаванага Прыазоўя атакавала Кіеў і Кіеўскую вобласьць іранскімі дронамі. ФОТА