У Францыі — беспарадкі пасьля паразы на чэмпіянаце сьвету па футболе, затрымана больш за 200 чалавек

Затрыманьне на Елісейскіх палях пасля паразы Францыі ў фінальным матчы чэмпіянату сьвету па футболе, 18 снежня 2022 г.

Беспарадкі ўспыхнулі ў некалькіх гарадах Францыі пасьля паразы зборнай у фінале чэмпіянату сьвету па футболе, усяго арыштаваныя 227 чалавек.

Пра гэта паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на тэлеканал BFMTV.

Толькі ў Парыжы арыштаваныя 47 чалавек.

Людзей арыштоўвалі таксама ў Бардо, Ліёне і Ніцы за падпальваньне сьмецьцевых бакаў або кіданьне прадметаў у паліцыю.

18 сьнежня зборная Аргентыны абыграла ў фінале чэмпіянату сьвету па футболе зборную Францыі і заваявала тытул чэмпіёна сьвету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аргентына трэці раз стала футбольным чэмпіёнам сьвету. Француз Мбапэ забіў 3 галы, але гэтага не хапіла. Мэсі пабіў некалькі рэкордаў