Капітан зборнай Аргентыны Ліянэль Мэсі забіў два галы ў фінале футбольнага Чэмпіянату сьвету ў Катары і стаў першым гульцом у гісторыі, які забіваў галы на кожным этапе аднаго чэмпіянату.
Ён забіў і гол у сэрыі пэнальці. Мэсі таксама згуляў найбольш матчаў і правёў найбольш хвілін на полі ў фінальных турнірах чэмпіянату сьвету.
Гулец зборнай Францыі Кіліян Мбапэ забіў у фінале 3 галы і стаў па гэтым паказьніку лідэрам чэмпіянату з 8 галамі. Ён таксама забіў і ў сэрыі пэнальці.
Асноўны час скончыўся зь лікам 2-2. Пасьля дадатковага часу зноў была нічыя — 3-3. Але па сэрыі пэнальці Аргентына перамагла Францыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нафтагазавае багацьце, 3 мужчыны на кожную жанчыну і 8 мігрантаў на кожнага грамадзяніна. Цікавыя факты пра Катар