У Іране арыштавалі знакамітую акторку за крытыку сьмяротных пакараньняў

Таранэ Алідусьці на фэстывалі ў Канах, Францыя, травень 2022

38-гадовую іранскую акторку Таранэ Алідусьці арыштавалі пасьля таго як яна скрытыкавала дзеяньні ўладаў Ірану, якія караюць сьмерцю пратэстоўцаў.

Раней Алідусьці выставіла на сваёй старонцы ў Instagram фота, дзе яна без хіджаба і трымае аркуш паперы са словамі «жанчыны, жыцьцё, свабода» — гэты лёзунг стаў увасабленьнем цяперашніх пратэстаў супраць рэжыму ў Іране.

Таранэ Алідусьці

Алідусьці лічыцца адной з найбольш уплывовых іранскіх акторак свайго пакаленьня. Яна атрымала прэстыжную амэрыканскую прэмію «Оскар» за ролю ў фільме «Каміваяжэр».

  • Тысячы іранцаў выйшлі на вуліцы па ўсёй краіне пасьля таго, як у верасьні паліцыя нораваў затрымала 22-гадовую Махсу Аміні за «няправільнае» нашэньне хіджабу. Дзяўчына загінула пры нявысьветленых абставінах. З словаў сваякоў Аміні, паліцыянты жорстка пабілі яе. Самі сілавікі сьцьвярджаюць, што Аміні трапіла ў лякарню нібыта з сардэчнай недастатковасьцю. Пасьля пратэстаў урад разгарнуў жорсткія рэпрэсіі супраць дэманстрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране падчас пратэстаў забітыя 44 дзіцяці