У гэты момант у галоўным упраўленьні разьведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны ня бачаць прыкмет фармаваньня ўдарных груп для новага наступу расейскай арміі. Але гэта ня значыць, што такой пагрозы няма, заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў.
«Калі такая пагроза будзе, у нас будзе такая інфармацыя. Паводле стану на гэты момант у РФ не гатовыя да новага поўнамаштабнага наступу», — адзначыў Юсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнакамандуючы ўкраінскім войскам: Расея зноў можа атакаваць Кіеў зь БеларусіНекалькі дзён таму галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Украіны Валеры Залужны заявіў у інтэрвію выданьню The Economist, што Расея, на яго думку, пачне новы наступ у пачатку 2023 году і распачне другую спробу дайсьці да Кіева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея рыхтуе новы наступ на Ўкраіну? Былы афіцэр Генэральнага штабу УСУ: шанцы расейскага войска дабрацца да Кіева нязначныяУ Белым доме, у сваю чаргу, заявілі, што пакуль ня бачаць прыкметаў падрыхтоўкі новага наступу на Кіеў.