Сьцяпан Батура, Уршуля Радзівіл, Альгерд Бахарэвіч і яшчэ больш як тры сотні асобаў і падзеяў у календары «Кожны дзень»

Грамадзкая ініцыятыва ByProsvet, якая аб’ядноўвае беларускія самвыдавецтвы, выпусьціла каляндар «Кожны дзень» на 2023 год.

Кожная з 367 старонак календара прысьвечаная вядомай асобе ці адметнай падзеі. Гэта гістарычныя постаці і сучасныя дзеячы, пісьменьнікі, мастакі, навукоўцы, палітыкі, грамадзкія актывісты.

Тэксты і малюнкі створаныя беларусамі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі.

Набыць каляндар можна праз сайт ByProsvet. Усе грошы з продажу пойдуць на падтрымку самвыдавецтва ўнутры Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ГУБАЗіК хацеў, каб я перастаў рабіць „няправільныя“ кнігі». Першае інтэрвію выдаўца Янушкевіча пасьля ад’езду зь Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тэль-Авіве, Вільні, Варшаве, Лёндане пройдзе Беларуска-габрэйскі фэстываль. Што можна паглядзець онлайн?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Найменшаму мастаку ў нас 8 месяцаў». Як беларусы дапамагаюць украінскім дзецям